Працаўнікі ФСБ Расеі затрымалі консула Японіі ва Уладзівастоку


Працаўнікі Федэральнай службы бяспекі Расеі затрымалі консула генеральнага консульства Японіі ва Уладзівастоку Мотакі Тацуноры. Дыпламата абвінавачваюць у шпіянажы і высылаюць з краіны, паведамляе расейскае ведамства.

ФСБ Расеі паведамляе пра затрыманне ва Уладзівастоку консула генеральнага консульства Японіі Мотакі Тацуноры. Дыпламата абвінавачваць у шпіянажы. Нібыта консул за грашовую ўзнагароду збіраў звесткі абмежаванага распаўсюджвання аб актуальных аспектах супрацы Расеі з адной з краінаў Азіяцка-ціхаакіянскага рэгіёну, уплыве санкцыйнай палітыкі Захаду на эканамічную сітуацыю ў Прыморскім краі.

Мотакі Тацуноры аб’явілі персонай нон грата.

Hавiны
Беларуса, які перадаў інфармацыю аб перамяшчэнні ўкраінскіх войскаў, атрымаў пяць месяцаў арышту ва Украіне
2022.08.18 16:29

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў