У ISW лічаць словы Пуціна пра ядравую зброю ў Беларусі «інфармацыйнай аперацыяй»


Аналітыкі амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW) лічаць, што рызыка ядравай вайны застаецца вельмі нізкай і заява Уладзіміра Пуціна нічога ў гэтым сэнсе не змяняе.

Эксперты ISW называюць заяву Пуціна пра размяшчэнне тактычнай ядравай зброі ў Беларусі «чарговай інфармацыйнай аперацыяй».

«Заява аб размяшчэнні тактычнай ядравай зброі ў Беларусі не мае дачынення да рызыкі перарастання ў ядравую вайну, якая застаецца вельмі нізкай», – падкрэсліваюць у Інстытуце вывучэння вайны.

Аналітыкі мяркуюць, што Пуцін проста хоча згуляць на страхах перад ядравай эскалацыяй, каб зламіць рашучасць Захаду. Крэмль пастаянна пагражае выкарыстаць ядравую зброю, але не збіраецца гэтага рабіць на самой справе, упэўнены ў ISW.

Інтэрв’ю
Куды націсне Пуцін: на ядравую кнопку ці на Лукашэнку? Каментуе гісторык Юрый Фельшцінскі
2022.10.18 08:00

Што тычацца самога факта размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі, то, на думку амерыканскіх аналітыкаў, Пуцін планаваў зрабіць гэта яшчэ да пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Эксперты нагадваюць, што Лукашэнка яшчэ ў 2021 годзе прапаноўваў Расеі размесціць ядравую зброю ў Беларусі, а ў новай версіі Канстытуцыі, якую ўлады зацвердзілі ў лютым 2022 году, быў прыбраны пункт аб нейтральным і без’ядравым статусе краіны.

Пуцін, імаверна, у пачатку ўварвання ўстрымліваўся ад разгортвання ядравай зброі ў Беларусі, каб захаваць такі «козыр» на будучыню ў рамках «расейскай інфармацыйнай аперацыяй па маніпуляванню Захадам».

Глабальнае пытанне
Лукашэнка цягне Беларусь у ядравую вайну
2021.12.27 14:49

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў