ЗША патрабуюць ад Турцыі забараніць беларускім і расейскім авіякампаніям палёты ў краіну на «Boeing»


Улады ЗША спрабавалі паўплываць на Турцыю, каб спыніць палёты ў краіну на самалётах амерыканскай вытворчасці, якія належаць беларускім і расейскім авіякампаніям, паведамляе The Wall Street Journal.

Самалёт «Белавіі» – Boeing 737-800.
Фота: belavia.by

Як паведамляе выданне са спасылкай на крыніцы, высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі папярэдзілі, што турэцкім структурам пагражаюць наступствы, калі яны працягнуць прадастаўляць паслугі расійскім і беларускім авіякампаніям, якія выконваюць палёты на самалётах амерыканскай вытворчасці, у парушэнне санкцый.Напрыклад, па запраўцы самалётаў і прадастаўленні запасных частак.

Сярод магчымых санкцый названы штрафы, страта экспартных прывілеяў, турэмнае зняволенне і іншыя.

У міністэрстве гандлю ЗША выданню паведамілі, што вядуць працу з замежнымі авіякампаніямі для кантролю захавання ўведзеных ЗША абмежаванняў адносна расейскіх, беларускіх і іранскіх самалётаў.

Авіяпарк «Белавія» складаецца з 14 самалётаў маркі «Boeing» (ЗША) і 15 «Embraer» (Бразілія).

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў