У Расеі абмяркоўвалі ўдар па Украіне касмічнай ракетай


Нямецкае выданне «Bild» заявіла, што атрымала запісы тэлефонных перамоваў з атачэння Уладзіміра Пуціна, у якіх сярод іншага абмяркоўваецца выкарыстанне супраць Украіны ракетаў, прызначаных для палётаў у космас.

Дзмітрый Рагозін
Дзмітрый Рагозін у шпіталі пасля ранення, атрыманага ў выніку выбуху ў кавярні ў Данецку, дзе ён адзначаў дзень народзінаў. 29 снежня 2022 года.
Фота: Дмитрий Рогозин / VK

«Bild» пераказвае размовы былога кіраўніка «Раскосмасу» і дзейнага сенатара Дзмітрыя Рагозіна ад імя часткова акупаванай Расеяй Запарожскай вобласці Украіны з генеральным дырэктарам ракетна-касмічнага цэнтру «Прогресс» Дзмітрыем Баранавым.

З пачатку студзеня 2023 года абмяркоўваліся тэхнічныя дэталі арганізацыі ўдару па буйным горадзе Украіны ракетаю-носьбітам, прызначанай для палётаў у космас. Ракету думалі начыніць выбухоўкай і запусціць з касмадрому ў Плясецку, што на паўночным захадзе Расеі. Як сцвярджае «Bild», план быў даведзены да Уладзіміра Пуціна 16 студзеня, але ці быў ухвалены, невядома.

Суразмоўцы бачылі ў ідэі шэраг праблемаў. Галоўная, паводле Баранава, у тым, што праз звышгукавы ўваход у атмасферу выбухоўка перагрэецца, але Рагозін казаў, што знайшоў развязанне. Рызыкаю бачылі і тое, што часткі ракеты могуць упасці на тэрыторыі Расеі. Таксама праблема – што дакладнасць такога ўдару складзе 50–100 км.

Наколькі мае ўплыў на Пуціна Рагозін, невядома. Эксцэнтрычны ўльтраправы палітык раней шмат разоў рабіў неардынарныя, часам камічныя прапановы, якія не атрымалі развіцця. Напрыклад, ён прапаноўваў вывезці частку ўраду Расеі з Масквы на Далёкі Усход, замяніць на расейскіх самалётах сістэму навігацыі GPS на расейскі ГЛОНАСС, распісваць касмічныя ракеты пад хахламу і гжэль…

З другога боку, Расея выкарыстоўвае ў вайне ва Украіне зброю, неадпаведную мэтам. Гэтак, па ўкраінскіх гарадах ужо наносілі ўдары ракетамі, прызначанымі для знішчэння авіяносных груповак, што прыводзіла да вялікіх ахвяраў сярод мірных жыхароў і не магло прывесці да прыцэльнага паражэння вайсковых цэляў.

Hавiны
«Вораг мацнейшы за нас». Дзмітрый Рагозін заклікае правесці другую хвалю мабілізацыі ў Расеі
2023.05.11 14:29

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў