У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» суполку «Лукашенко еще президент?» і сацсеткі медыя «PLAN В.»


Улады Беларусі абнавілі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў і дадалі ў яго старонкі дыяспараў, лагатып асацыяцыі ветэранаў вайны, сацсеткі медыя «PLAN В.» і іншыя.

Спіс рэсурсаў, якія прызналі «экстрэмісцкімі» матэрыяламі:

  • сайт «Згуртавання беларусаў свету »Бацькаўшчына«»
  • тэлеграм-каналы «Аб’яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў», «БУСт. Білорусько-Український спостерігач», «Центр білоруських комунікацій», «Чат – Беларусы Вільні»;
  • Сацсеткі праекту «Грамадскi сектар Атраду »Пагоня«»;
  • Сацсеткі, лагатып і Patreon праекту «Рыцарские истории»;
  • Сацсеткі і лагатып медыя PLAN В;
  • «Цік-ток»-старонкі zubr_in, basta_bel, sos_by_2020, ideas97pro, novychas;
  • Лагатып «Асацыяцыі беларускіх ветэранаў».

Таксама ў спіс патрапіла суполка «Вконтакте» «Лукашенко еще президент?». Кожны дзень ейны аўтар піша: «Сёння як учора. Лукашэнка ўсё яшчэ пры ўладзе».

Суполка «Лукашенко еще президент?». Крыніца: viasna96 / Telegram

Фота вокладкі: Белсат

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў