Міністэрства эканомікі: сярэдні заробак у Беларусі склаў 1927 рублёў


Сярэдні заробак у Беларусі за першае паўгоддзе 2023 года вырас на 7,4 % і ў чэрвені склаў 1927,1 рубля, паведамляе Міністэрства эканомікі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў студзені – чэрвені 2023 года дасягнуў 1796,3 рубля. Пры гэтым у чэрвені сума заробку вырасла аж на 15,2 % і склала 1927,1 рубля (764 долары ЗША).

Сярэдні заробак падлічваецца без выліку падаходнага падатку і абавязковых унёскаў у Фонд сацыяльнай абароны. То бок ад агучанай сумы 1927,1 рубля трэба адняць 14 %, каб убачыць, якую суму атрымае чалавек з такім заробкам на рукі (1657,3 рубля). Аднак і гэтыя грошы атрымліваюць не так шмат працаўнікоў у Беларусі: большасць рэальных заробкаў – да 1000 рублёў.

Еўразійскі банк развіцця на пачатку ліпеня папярэджваў, што рост заробкаў у Беларусі справакуе рост інфляцыі.

«Павелічэнне заробкаў станоўча адбіваецца на дынаміцы раздробнага тавараабароту, які вырас на 5,1 % у траўні пасля скарачэння на 0,4 % у красавіку. Пашырэнне спажывецкага попыту будзе фармаваць інфляцыйны ціск у другой палове года. Наш прагноз наконт інфляцыі – 7,8 % па выніках 2023 года», – казалі аналітыкі ЕАБР.

Hавiны
«Менавіта так выглядае ўключаны друкарскі станок». Эксперты пра рост грошай у эканоміцы
2023.07.23 09:47

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў