ЕАБР: Рост заробкаў у Беларусі сфармуе інфляцыйны ціск


Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) апублікаваў прагноз інфляцыі ў Беларусі: 7,8 % па выніках 2023 года. Пра гэта паведамляе прэсавая служба банку.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

3 ліпеня Еўрапейскі банк развіцця ацаніў макрапаказнікі Беларусі. У штотыднёвым аглядзе ад аналітыкаў банку гаворыцца пра рэзкі рост заработнай платы і інфляцыйны ціск, які ўзнікае ў звязку з гэтым.

Паводле аналітыкаў ЕАБР, у Беларусі рэальны заробак у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года вырас на 14,2 % у траўні пасля 9,6 % у красавіку. Гэта звязана з павелічэннем заработнай платы ў намінальным выражэнні (18,4 % год да года ў траўні пасля 14,8 % год да года ў красавіку). Яшчэ адна прычына – запавольванне інфляцыі, якая ў параўнанні з адпаведнымі паказнікамі мінулага года склала 3,7 % у траўні супраць 4,7 % у красавіку.

«Павелічэнне заробкаў станоўча адбіваецца на дынаміцы раздробнага тавараабароту, які вырас на 5,1 % у траўні пасля скарачэння на 0,4 % у красавіку. Пашырэнне спажывецкага попыту будзе фармаваць інфляцыйны ціск у другой палове года. Наш прагноз наконт інфляцыі – 7, 8 % па выніках 2023 года», – падсумавалі аналітыкі ЕАБР.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў