Сіноптыкі аб'явілі жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту


«Белгідрамет» абвесціў на суботу 25 чэрвеня жоўты ўзровень небяспекі праз гарачыню: удзень па краіне паветра месцамі дасягне да + 30 °С.

У нядзелю тэмпература паднімецца яшчэ на некалькі градусаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АВ / Белсат

«На выходных тэрыторыя нашай краіны будзе пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Таму чакаецца сухое і вельмі цёплае надворʼе. У ноч на суботу мінімальныя значэнні тэмпература паветра складуць плюс 11–17 °С, удзень пры гэтым будзе 25–30 градусаў. У нядзелю стане яшчэ на пару градусаў цяплей», – паведамляе «Белгідрамет».

У пачатку наступнага тыдня ў сярэднія шыроты паступіць спякотнае трапічнае паветра з Міжземнаморʼя, таму ў Беларусі спякота яшчэ ўзмоцніцца і захаваецца да канца чэрвеня. У начны час тэмпература паветра па краіне ў асноўным будзе ў межах 14–22 градусаў, удзень пры гэтым пераважныя дзённыя максімумы складуць 27–34 градусаў цяпла. Паводле папярэдніх прагнозаў, 29 чэрвеня ў асобных раёнах на паўднёвым захадзе тэмпература паветра дасягне адзнакі 35–36 градусаў цяпла.

Пры гэтым 28–30 чэрвеня ў асобных раёнах краіны месцамі магчымыя кароткачасовыя навальнічныя дажджы.

Ва ўмовы сухога і вельмі цёплага надворʼя ў Беларусі клас пажарнай небяспекі паступова ўзрасце да 3-га (сярэдняя ўзгаральнасць).

Hавiны
Праўладны канал пацвердзіў, што экс-кіраўнік ГУБАЗіКу выстраліў у падлетка ў ЖК «Каскад»
2022.06.24 23:24

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў