Журналіст Павел Мажэйка адзначае дзень народзінаў за кратамі


Гарадзенскі журналіст Павел Мажэйка застаецца за кратамі з 30 жніўня мінулага года. 25 траўня ён адзначае свой 45-ы дзень народзінаў.

Кіраўнік Цэнтру гарадскога жыцця і журналіст «Белсату» Павел Мажэйка пасля 3 содняў арышту. Горадня, Беларусь. 29 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Амаль 9 месяцаў застаецца за кратамі гарадзенскі журналіст Павел Мажэйка. 25 траўня ён адзначае свой 45-ы дзень народзінаў.

За што затрымалі Паўла, да гэтага часу не вядома. Адвакат журналіста пад падпіскай аб нераскрыцці.

З нагоды дня народзінаў Паўла Мажэйкі ў сеціве з’явіўся сайт, які распавядае пра яго.

Напісаць ліст, каб падтрымаць Паўла, можна на адрас: Паўлу Іванавічу Мажэйку, турма № 1, вул. Кірава, 1, 230023, г. Горадня.

Hавiны
Стаў вядомы артыкул, паводле якога абвінавачваюць журналіста Паўла Мажэйку
2023.03.13 14:24

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў