Маці пяцярых дзяцей Іне Дабратвор прысудзілі 200 базавых велічыняў штрафу


Суд Заводскага раёну Менску прысудзіў Іне Дабратвор, маці пяцярых дзяцей, штраф памерам 200 базавых велічыняў. Гэта 5800 рублёў.

Падставай для пратаколу сталіся вывешаныя на акне партрэты Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі ды герб Пагоня.

Іна Дабратвор у судзе Заводскага раёну Менску.
Фота: Белсат

Іну, жонку журналіста Іллі Дабратвора, затрымалі 21 сакавіка ў межах правярання паводле артыкулу 341 КК («Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці»). У той дзень у пад’ездзе іхнага дому былі вывешаныя фатаграфіі палітычных вязняў.

Фота: тэлеграм-канал «Могилевская Драйв 97»

Увечары таго ж дня Іну адпусцілі, але склалі пратакол за пікетаванне. У кватэры Дабратвораў учынілі ператрус.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў