На наступны дзень пасля сітуацыі з разваротам самалёта кампаніі Ryanair нібыта з-за магчымай пагрозы мініравання 24 траўня ў менскім аэрапорце на дзе гадзіны затрымаўся рэйс Менск-Франкфурт авіякампаніі Lufthansa. Па інфармацыі аэрапорту гэта адбылося з-за таго, што нехта хацеў здзейсніць тэрарыстычны акт.
Усіх пасажыраў рэйсу высадзілі з самалёта для паўторнага дагляду рэчаў. Самалёт мусіў быў вылецець а 14:20 па беларускім часе.
У даведцы Нацыянальнага аэрапорту заявілі, што нічога надзвычайнага не адбываецца і параілі звяртацца ў саму авіякампанію Lufthansa.
Але пазней менскі аэрапорт паведаміў, што на іх электронную пошту паступіла паведамленне ад «неўстаноўленых асоб аб намеры здзейсніць тэрарыстычны акт у дачыненні да рэйса LH1487 авіякампаніі Lufthansa па маршруце Менск-Франкфурт. Вылет быў запланаваны на 14:20. Пасадка на дадзены рэйс была прыпыненая».
Пазней на тэрмінале з раскладам вылетаў самалётаў знікла інфармацыя пра самалёт кампаніі Lufthansa.
Каля 16:10 стала вядома, што пасажыраў рэйсу павялі на пасадку. Пілот самалёту абвесціў, што бомбу на борце не знайшлі і яны могуць ляцець.
АД, belsat.eu