У 120-й механізаванай брыгадзе здымаюць з захоўвання тэхніку і ўзбраенне


Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што адно з падраздзяленняў 120-й асобнай механізаванай брыгады рыхтуецца да маршу.

«З сённяшняга дня адно з падраздзяленняў матэрыяльнага забеспячэння 120-й асобнай механізаванай брыгады прыводзіцца ў гатовасць да выканання задачаў паводле прызначэння.

Плануецца зняцце з захоўвання ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі, з наступным здзяйсненнем маршу ў прызначаны раён», – адзначаецца ў прэс-рэлізе Міністэрства абароны.

У які раён будзе здзейснены марш – не ўдакладняецца.

За апошні час гэта не першы выпадак, калі ў механізаваных падраздзяленнях Узброеных сілаў Беларусі здымаюць з захоўвання вайсковую тэхніку і зброю. Напрыклад, у пачатку сакавіка здымалі тэхніку з захоўвання ў 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе, а ў канцы студзеня – у 11-й асобнай механізаванай брыгадзе.

Аналітыка
Да якіх «надзвычайных захадаў» рыхтуецца Лукашэнка? Аналізуем апошнія падзеі
2023.03.16 19:24

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў