Салідарнасць з Украінай і эвакуацыя з прыфрантавых гарадоў. Фатаграфіі тыдня


Гадавіна пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, працяг пратэстаў фермераў у краінах ЕЗ – падвялі вынікі тыдня ў здымках.

Мітынг еднасці з Украінай адбыўся ў Вільні, у ім прынялі ўдзел каля 1000 чалавек. Пасля мітынгу на Катэдральнай плошчы адбылося шэсце да Лукішскай плошчы, дзе пачаўся канцэрт. Вільня, Літва. 24 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

Больш фотаздымкаў з акцый салідарнасці з Украінай з розных краінаў глядзіце тут.

Фермеры на трактарах прыбываюць да цэнтральнай плошчы ў Мадрыдзе падчас акцыі пратэсту з асуджэннем іх умоў працы і еўрапейскай сельскагаспадарчай палітыкі. Мадрыд, Іспанія. 21 лютага 2024 года.
Фота: Oscar Del Pozo / AFP / East News
Салдаты ганаровай варты нясуць дзяржаўны сцяг, знойдзены ў кішэні Андрэя Дыгдаловіча, які быў застрэлены снайперам на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве 20 лютага 2014 года, падчас цырымоніі ўзняцця сцяга ля мемарыялу героям Нябеснай Сотні ў Львове, Украіна. 20 лютага 2024 года.
Фота: Ukrinform / East News
67-гадовая Таццяна збірае дровы для ацяплення свайго дому з-пад абломкаў абстралянага будынку ў вёсцы недалёка ад лініі фронту ў Аўдзееўцы, Украіна. 22 лютага 2024 года.
Фота: Narciso Contreras / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Караван вярблюдаў ідзе па заснежанай дарозе ля гораду Ван (Van), Турцыя. 21 лютага 2024 года.
Фота: Ozkan Bilgin / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Украінец Аляксандр чакае адпраўкі эвакуацыйнага цягніка са сваёй хатняй птушкай у Пакроўску. Мужчына быў вымушаны пакінуць свой дом у Сэлыдаве з-за ўзмацнення расейскіх ракетных удараў у раёне Аўдзееўкі. Пакроўск, Украіна. 20 лютага 2024 года.
Фота: Thomas Peter / Reuters / Forum
Пацук, схапіўшы кавалачак хлеба, спрабуе ўцячы з атачэння галубоў у Парыжы, Францыя.
Фота: Joel Saget / AFP / East News
Турысты катаюцца на веласіпедзе на зіплайнах у цёплы зімовы дзень на гарналыжным курорце Hautacam у камуне Басэнс (Beaucens). Верхнія Пірэнэі, Францыя. 20 лютага 2024 года.
Фота: Stephame Mahe / Reuters / Forum
Перамешчаныя палестынскія дзеці атрымліваюць ежу ў дзяржаўнай школе ў Рафаху на поўдні сектару Газа. 19 лютага 2024 года.
Фота: Mohammed Abed / AFP / East News
Знясілены кашалот (лат. Physeter macrocephalus) прыплыў у Асакскі заліў гораду Сакаі, Японія. 19 лютага 2024 года.
Фота: Yomiuri Shimbun / AP Images / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў