У сельскай школе распылілі газавы балончык. Пацярпелі 9 дзяцей


У вёсцы Грабянка Чэрвенскага раёну Менскай вобласці ў школе дзеці распылілі пярцовы балончык, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: istockphoto.com

У выніку ад распылення пярцовага балончыка пацярпелі 9 дзяцей, усе яны былі дастаўлены ў Чэрвеньскі раённы шпіталь. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, там школьнікам аказалі ўсю неабходную дапамогу. Цяпер усе пацярпелыя знаходзяцца ў клініцы, пад наглядам спецыялістаў.

Стан усіх дзяцей здавальняючы.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў