Турцыя пагадзілася на ўступленне Швецыі ў NATO


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган накіраваў у парламент для ратыфікацыі заяўку Швецыі на ўступленне ў NATO.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Выступ Эрдагана на прэс-канферэнцыі падчас саміту NATO ў Бруселі, Бельгія. 24 сакавіка 2022 года.
Фота: dailysabah.com

«Пратакол аб уступленні Швецыі ў NATO падпісаны прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам 23 кастрычніка 2023 года і перададзены на разгляд Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі», – адзначылі ў адміністрацыі прэзідэнта Турцыі.

Сваю згоду на тое, каб Швецыя ўвайшла ў NATO, турэцкі прэзідэнт даў яшчэ ў ліпені на саміце NATO ў Вільні.

Спачатку Турцыя не давала такой згоды, абвінавачваючы Швецыю ў тым, што ў гэтай краіне знайшлі прытулак актывісты, якія падтрымліваюць Рабочую партыю Курдыстану.

Тым не менш, згода Турцыі не адкрывае аўтаматычна шляху Швецыі ў Альянс, бо сваю згоду ў гэтым пытанні яшчэ не выказала Вугоршчына.

Нагадаем, што Швецыя разам з Фінляндыяй падала заяўку на ўступленне ў NATO ў траўні 2022 года. Фінляндыю прынялі ў красавіку 2023 года, у той час як Швецыі прыйшлося чакаць ухвалення Турцыі і Вугоршчыны.

Hавiны
Турцыя ўхваліць заяўку Швецыі на сяброўства ў NATO не раней за кастрычнік
2023.07.12 21:36

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў