Беларускі Чырвоны Крыж схлусіў, што больш не будзе засядаць у выбарчых камісіях – «БЮРО»


Беларускі Чырвоны Крыж парушыў абяцанне не ўдзельнічаць у выбарчых працэсах, паведамляе «БЮРО». У распараджэнні журналістаў аказаўся афіцыйны адказ Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа пра тое, што арганізацыя пасля змены заканадаўства аб сваёй дзейнасці не будзе ўдзельнічаць у выбарах ні на якіх узроўнях. На практыцы гэта аказалася хлуснёй.

Беларускі Чырвоны Крыж.
Фота: belta.by

Новы закон «Аб Беларускім таварыстве Чырвонага Крыжа (БТЧК)» прыняты ў лістападзе 2020 года. Там і прапісаная забарона на ўдзел у выбарах. Старая рэдакцыя закону не ўводзіла такіх абмежаванняў, таму чальцы Беларускага Чырвонага Крыжа маглі ў тым ліку ўваходзіць у склад выбарчых камісіяў.

«Але ў новай рэдакцыі дадалі артыкул пра тое, што БТЧК абавязанае кіравацца не толькі законамі Беларусі, але і статутамі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца і Міжнароднай федэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, а таксама іншымі дакументамі, прынятымі ў межах Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

І з моманту ўваходжання ў сілу новага закону БТЧК абавязваецца не ўдзельнічаць у выбарчых працэсах, бо гэта не супадае з асноўнымі прынцыпамі міжнароднага руху – нейтральнасцю і незалежнасцю», – падкрэслівае «БЮРО».

Адзіны дзень галасавання 25 лютага – першыя выбары пасля таго, як абнавілася заканадаўства, і адразу яно было парушанае. Журналісты знайшлі тры выбарчыя акругі, дзе ў склад выбарчых камісіяў уваходзяць працаўнікі БТЧК. Гэта:

Бабруйска-Першамайская выбарчая акруга № 79

Быхаўская выбарчая акруга № 81

Крычаўская выбарчая акруга № 83

Звесткі аб складзе выбарчай камісіі ў Адзіны дзень галасавання. Крыніца: «БЮРО»
Звесткі аб складзе выбарчай камісіі ў Адзіны дзень галасавання. Крыніца: «БЮРО»
Звесткі аб складзе выбарчай камісіі ў Адзіны дзень галасавання. Крыніца: «БЮРО»

Усе тры прадстаўнікі – з Магілёўскай абласной арганізацыі БТЧК. Іх імёны невядомыя, бо пасля выбараў 2020 года склады камісіяў засакрэчаныя.

Такім чынам, БТЧК чарговым разам парушыла прынцыпы Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, а таксама закон.

Hавiны
Беларускі Чырвоны Крыж хоча прымусіць медработнікаў пералічваць грошы арганізацыі
2024.02.18 21:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў