На заснавальнікаў «BYSOL» завялі яшчэ адну крымінальную справу


Камітэт дзяржкантролю распачаў крымінальную справу ў дачыненні заснавальнікаў BYSOL Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка. Пра гэта паведамляе прэс-служба КДК.

Стрыжака, Лявончыка і іншых асобаў абвінавачваюць у фінансаванні дзейнасці «экстрэмісцкага фармавання» (ч. 2 арт. 361-2 КК). Раней па гэтым жа артыкуле на іх завялі справу ў Следчым камітэце.

У КДК сцвярджаюць, што затрыманы індывідуальны прадпрымальнік, які пералічваў грошы BYSOL. Акрамя таго, спецслужбы знайшлі жыхара Гомля, які пералічваў крыптавалюты фонду – на яго пры гэтым крыміальная справа не заводзілася, бо ён «раскаяўся» і «садзейнічаў» следству.

«Цяпер органамі фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю прадаўжаецца адпрацоўка асобаў, якія ажыццяўлялі пералічэнне сродкаў на адрас экстрэмісцкіх фармаванняў», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Артыкулы
Як працуе «падземная чыгунка» Беларусі. Інтэрв’ю з кіраўніком «BySol» Андрэем Стрыжаком
2022.02.11 10:56

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў