За мінулы год пры заездзе ў Беларусь за «экстрэмісцкую дзейнасць» затрыманыя 52 асобы


За мінулы год на мяжы пры заездзе ў РБ затрымалі 52 беларусаў, якіх абвінавачваюць у «датычнасці да экстрэмісцкай дзейнасці», сцвярджаюць у Дзяржпамежкамітэце (ДПК).

Беларускі памежнік.
Фота: gpkgovby/Telegram

Колькасць затрыманых парушальнікаў мяжы ў 2022-м павялічылася на 51 % (з 318 да 480 асобаў).

Таксама ў Дзяржпамежкамітэце паведамілі, што працягласць розных платоў і інжынерных агароджаў вакол Беларусі дасягнула 980 кіламетраў. На мяжы з Польшчай ДПК налічыў 202 кіламетры агароджаў, з Літвой – 553 км, з Латвіяй – 86 км, з Украінай – 141 км. Адзначаецца, што Украіна размясціла на прымежнай тэрыторыі яшчэ і мінныя палі.

Як сцвярджае ведамства, нібыта паблізу ад беларускай мяжы сканцэнтраваная групоўка ўзброеных фармаванняў сумежных дзяржаваў Еўразвязу і Украіны агульнай колькасцю каля 23,5 тыс. асобаў. Найбольш шматлікія вайсковыя фармаванні сканцэнтраваныя ва Украіне (17, 2 тыс.) і ў Польшчы (3, 7 тыс.).

«Становішча на дзяржаўнай мяжы застаецца прагназаваным і кантраляваным. У той жа час летась захоўваліся вонкавыя выклікі памежнай бяспекі, звязаныя з мілітарызацыяй прымежных рэгіёнаў сумежных дзяржаваў Еўразвязу і Украіны, актывізацыяй выведніцкай дзейнасці, а таксама спробамі радыкальна настроеных асобаў трапіць у Беларусь», – заявілі ў ДПК.

У 2023 годзе асноўныя намаганні ў ахове мяжы будуць сканцэнтраваныя на ўкраінскім напрамку, а таксама на ўчастках, дзе магчымае ўзнікненне новых вонкавых выклікаў і пагрозаў памежнай бяспецы. Працягваецца дэмаркацыя мяжы з Украінай.

Таксама паведамляецца, што 17 целаў бежанцаў знайшлі на беларускай мяжы за паўтара года.

Hавiны
Памежны камітэт: Амаль 78 тысяч украінцаў прыехалі ў Беларусь з пачатку вайны
2023.01.20 11:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў