Уладзімір Зяленскі сустрэўся з Анджэем Дудам на шляху з Вашынгтону ў Кіеў


Адбылася сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Паведамляецца, што перамовы доўжыліся 2 гадзіны.

Сустрэча Уладзіміра Зяленскага і Анджэя Дуды. Жэшаў, Польшча, 22 снежня 2022 года.
Фота: прэсавая служба прэзідэнта Польшчы / prezydent.pl

22 снежня ў Жэшаве адбылася сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды з яго ўкраінскім калегам Уладзімірам Зяленскім. Сустрэча адбылася падчас вяртання ўкраінскага лідара дадому пасля візіту ў ЗША.

«Перамовы ў фармаце сам-насам і сустрэча дэлегацый пад старшынствам прэзідэнтаў працягваліся дзве гадзіны. Уладзімір Зяленскі паведаміў Анджэю Дудзе пра дэталі свайго візіту ў ЗША. Лідары таксама абмеркавалі стан двухбаковых польска-ўкраінскіх стасункаў ва ўмовах працяглай расейскай агрэсіі супраць Украіны», – паведамляе прэсавая служба прэзідэнта Польшчы.

У сваю чаргу, тэлеграм-канал Зяленскага паведаміў, што ён «дарогаю дадому сустрэўся з сябрам Украіны – прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Падсумавалі вынікі года, які прынёс гістарычныя вызавы праз поўнамаштабную вайну. Абгаварылі стратэгічныя планы на будучыню, двухбаковыя адносіны і ўзаемадзеянні на міжнародным узроўні ў 2023 годзе.

Hавiны
Зяленскі пра візіт у ЗША: Вяртаемся з добрымі вынікамі, з тым, што сапраўды дапаможа
2022.12.22 20:30

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў