Зяленскі пра візіт у ЗША: Вяртаемся з добрымі вынікамі, з тым, што сапраўды дапаможа


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі завершыў візіт у ЗША і паведаміў, што вярнуўся з добрымі вынікамі.

Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн у Вашынгтоне.
Фота: Telegram / V_Zelenskiy_official

21 снежня завяршыўся працоўны візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў ЗША, які доўжыўся менш за суткі. У штодзённым відэазвароце Зяленскі паведаміў пра добрыя вынікі, пра фінансавую падтрымку і іншыя дамоўленасці.

«Вяртаемся з Вашынгтона – едзем з добрымі вынікамі. З тым, што сапраўды дапаможа. Калі мы гаворым «патрыёты» ва Украіне і ў Злучаных Штатах – мы ўсё роўна маем на ўвазе абарону дзяржавы і людзей. Гэтае пытанне вырашана для Украіны. Ёсць і фінансавая падтрымка. Ёсць і іншыя дамоўленасці – пра іх крыху пазней», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Таксама ўкраінскі лідар выказаў падзяку амерыканскаму калегу: «Я дзякую прэзідэнту Байдэну і за дапамогу, і за яго міжнароднае лідарства, і за настроенасць на перамогу. Дзякуй Кангрэсу Злучаных Штатаў – абедзвюм палатам, абедзвюм партыям, усім што падтрымлівае Украіну, усім, хто жадае перамогі гэтак жа, як і ўсе мы».



Раней паведамлялася, што ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ўпершыню за час поўнамаштабнай вайны ўчора, 21 снежня, пакінуў Украіну дзеля замежнага візіту ў ЗША. Падчас візіту Зяленскі сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і выступіў перад абедзвюма палатамі Кангрэсу.

Раней 21 снежня ў ЗША абвясцілі аб выдзяленні новай абароннай дапамогі Украіне на $ 1, 85 млрд, што ўпершыню будзе ўключаць комплексы Patriot.

Hавiны
Прэзідэнт ЗША паабяцаў перадаць Украіне ракетныя комплексы Patriot
2022.12.22 00:04

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў