У Польшчы будуць судзіць 16 расейскіх шпіёнаў


Люблінская пракуратура выставіла абвінавачванні чальцам шпіёнскай сеткі з 16 чалавек, паведаміў міністр юстыцыі і генпракурор Польшчы Збігнеў Зёбра. Ім пагражае 10 гадоў пазбаўлення волі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ІА / Белсат

«Абвінавачаныя на заданне расейскай выведкі ажыццяўлялі выведную дзейнасць у ваколіцах марскіх партоў і вайсковых частак, рыхтавалі дыверсіі і вялі прапагандысцкую дзейнасць супраць Польшчы», – піша Збігнеў Зёбра.

Паводле звестак следства, група працавала ў розных польскіх гарадах са студзеня да сакавіка 2023 года. Абвінавачаныя інфармавалі кіраўнікоў аб выніках выведкі, за што атрымлівалі ўзнагароду. Пра іхнае затрыманне стала вядома ў жніўні.

«Усе абвінавачаныя прызналі сябе вінаватымі і добраахвотна здаліся для адбыцця пакарання», – гаворыцца ў абвінаваўчым заключэнні ў справе.

У сувязі з напружанай сітуацыяй у сферы бяспекі польскія контрвыведнікі пастаянна працуюць на распазнаванне варожай дзейнасці расейскіх і беларускіх службаў, падкрэсліваецца ў дакуменце.

Hавiны
У Польшчы будуць судзіць беларуса і расейца, якіх абвінавачваюць у шпіянажы
2023.01.04 13:52

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў