«Горадня Азот» спыніў працу двух цэхаў


На заводзе «Горадня Азот» вечарам 21 кастрычніка была спынена работа цэхаў «Аміяк-3» і «Карбамід-3», паведамляе прэс-служба прадпрыемства. Цяпер вядуцца работы па аднаўленні вытворчасці і адсочваецца якасць паветра.

«Горадня Азот».
Фота: azot.by

Спыненне працы на цэху «Аміяк-3» на заводзе растлумачылі тэхналагічным прычынам. Цэх «Карбамід-3» быў спынены «для аптымізацыі балансу вытворчага працэсу». Вядуцца работы па аднаўленні вытворчасці.

«Горадня Азот» папярэджвае, што пры прыпыначных і пускавых дзеяннях на цэху «Аміяк-3» гаручыя рэчывы, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, будуць спальвацца на факельнай устаноўцы. У гэты час ажыццяўляецца кантроль якасці атмасфернага паветра на тэрыторыі і па перыметру прадпрыемства, а таксама на межах санітарнай зоны.

Hавiны
«Лепей, чым нічога». Стаў вядомы трэці маршрут экспарту калійных угнаенняў з Беларусі
2022.10.11 20:38

Яшчэ ў чэрвені 2022 года на а прадпрыемстве «Горадня Азот» праводзілі планавы капітальны рамонт, тады спынялі працу цэхі «Аміяк-4» і «Карбамід-4».

На пачатку верасня на заводзе здарыліся два надзвычайныя выпадкі. 2 верасня пры выкананні рамонтных працаў у цэху «Аміяк-3» пацярпеў 40-гадовы рабочы адной з будаўнічых арганізацыяў Горадні. «Мужчына выконваў работы без атрымання неабходнага на іх правядзенне допуску», – паведамляла прэс-служба заводу.

Яшчэ адзін няшчасны выпадак здарыўся ўначы 4 верасня. Паводле следства, 48-гадовы рабочы гарадзенскага «Азоту» пры выкананні дэфектаскапіі ў спускавым кошыку на вышыні каля 19 метраў упаў разам з ім на дно калоны. Ад цяжкіх траўмаў мужчына памёр на месцы.

Аналітыка
«Працоўных падганяюць, як у ГУЛАГу». Чаму на «Горадня Азоце» атручваюцца і гінуць людзі
2022.09.05 19:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў