Спявачка Мерыем Герасіменка, якую затрымалі пасля выступу на Зыбіцкай, не выйшла на волю пасля содняў


Беларуская спявачка Мерыем Герасіменка, якую затрымалі пасля выканання песні гурта «Океан Эльзи» ў падтрымку Украіны, не выйшла на волю пасля 15 дзён арышту, паведамляе партал «Zerkalo».

Беларуская спявачка Мерыем Герасіменка.
Фота: meriem_gera/Instagram

Як паведамілі знаёмыя дзяўчыны, над ёй 10 жніўня адбыўся другі суд паводле артыкулу 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»). Ёй прысудзілі яшчэ 15 содняў арышту.

Увечары 3 жніўня на тэрасе бару «Банки-Бутылки» на вуліцы Зыбіцкай у Менску прайшоў вулічны канцэрт менскай спявачкі Мэрыем Герасіменкі. Падчас канцэрту яна выканала песню ўкраінскага гурта «Океан Ельзи» – «Обіймі». За гэта на яе абурыліся прапагандысты, назваўшы канцэрт «бэчэбэшным шабашам», а таксама за тое, што спявачка была апранутая ў белую майку з чырвоным сэрцам.

Як стала вядома пазней, кіраўнік бару Андрэй Жук і яшчэ адзін працаўнік затрыманыя за непадпарадкаванне. Андрэя Жука пакаралі 30 соднямі арышту. Разам з ім у судзе Цэнтральнага раёну разгледзелі справу супраць яшчэ аднаго работніка бару: хлопцу прызначылі 14 содняў арышту. Спявачку арыштавалі на 15 содняў.

На наступны дзень пасля выступу ў бар «Банки-Бутылки» прыйшлі ўсе магчымыя службы: санэпідэмічная, МНС і міліцыя.

Абноўлена
У Менску адбыліся затрыманні пасля канцэрту на Зыбіцкай. Верагодна, з-за песні ў падтрымку Украіны
2022.08.05 17:23

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў