У Літве затрымалі 15 вагонаў з беларускімі ўгнаеннямі


Літоўская чыгунка затрымала цягнік з беларускімі ўгнаеннямі. Груз з карбамідам рухаўся ў Дубай праз Клайпеду, паведамляе Беларускі расследавальніцкі цэнтр.

Цягнік літоўскай чыгункі. Крыніца: nedelia.lt

Груз з карбамідам коштам € 320 тысяч рухаўся ў Дубай з перагрузкай у Клайпедскім порце. Пастаўшчык угнаенняў – беларуская кампанія «Техноспецтрейдинг», якая выкарыстоўваецца як пракладка для пастаўкі карбаміду з прадпрыемства «Горадня Азот» дзеля абыходжання санкцыяў.

Цягнік затрымалі 10 лютага. Цяпер з затрыманым грузам разбіраецца пракуратура, а Літоўская чыгунка абяцае ўзмацніць праверку пастаўшчыкоў з Беларусі на тле санкцыяў.

Абноўлена
Літва зачыняе грузавы памежны пункт пропуску на мяжы з Беларуссю
2023.02.14 18:47

Прадстаўнік Літоўскай чыгункі Эдвінас Керза паведаміў DELFI, што аб’ём затрыманага грузу складае каля 50 тонаў коштам € 327 тысяч. Ён прыбыў у Літву праз закрытую 16 лютага станцыю «Стасілас»быў адным з апошніх.

«Станцыя вядомая тым, што сёлета праз яе праехала вялікая колькасць кантрабанды з Беларусі. Было відавочна, што мы мусім нешта рабіць. Саму станцыю мы закрылі 16 лютага, але гэты груз усё ж паспеў трапіць», – растлумачыў Керза.

Hавiны
«Горадня Азот» абыходзіць еўрапейскія санкцыі
2023.02.20 20:49

У кастрычніку 2022 года беларуская кампанія «Техноспецтрейдинг» атрымала ад Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю разавую экспартную ліцэнзію на пастаўкі карбаміду. Прадукцыю кампанія мела паставіць эмірацкай фірме «DP World Commodities and Logistics FZE». Прычым фірма абавязвалася перавезці 30 тысяч тон карбаміду коштам € 15 млн.

Аднак «Техноспецтрейдинг» пазіцыянуе сябе не толькі як пастаўшчык, але і як вытворца карбаміду. Вось толькі офіс кампаніі – звычайны катэдж на ўскрайку Менску. Ніякай вытворчасці побач няма.

Высветлілася, што «сваю прадукцыю» «Техноспецтрейдинн» загружае на чыгуначнай станцыі «Аульс», што каля прадпрыемства «Горадня Азот». Працаўнікі кампаніі – былыя працаўнікі «Горадня Азоту».

Такім чынам гэтая фірма ёсць яшчэ адной «пракладкай» «Горадня Азоту». Яе могуць выкарыстоўваюць дзеля паставак прадукцыі ў Еўропу, каб абмінуць санкцыі, а эмірацкія пакупнікі – толькі прыкрыццё.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў