Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко пераводзяць у СІЗА на Валадарку


Увечары 21 ліпеня стала вядома, што для галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэя Скурко Следчы камітэт абраў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, паведамляе «Наша Ніва».

У сераду 21 ліпеня скончыўся 72-гадзінны тэрмін затрымання нашаніўцаў. На волю пад абавязальніцтва аб яўцы выйшаў галоўны рэдактар часопісу «Наша Гісторыя» Андрэй Дынько. Марціновіча ж і Скурко неўзабаве перавядуць у СІЗА на Валадарскага. Яны праходзяць як падазраваныя паводле ч.2 арт.216 КК РБ («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання»).

Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што прадпрыемству «Мінэнэрга» была нанесеная шкода ў памеры 3,5 тысяч рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

Артыкулы
Палітзняволеных супрацоўнікаў «Нашай нівы» падазраюць у нясплаце камунальных паслуг
2021.07.19 17:54

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко знаходзяцца пад вартай з 8 ліпеня. У Скурко – дыябет, адвакат кажа, што за апошнія дні ён моцна схуднеў. Марціновіч пры затрыманні быў збіты, у СК яму выклікалі хуткую дапамогу, у яго траўма галавы.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў