Журналіст «Аўтабізнесу» Юрый Гладчук асуджаны на 2,5 года калоніі


Cуд Фрунзенскага раёну Менску агучыў вырак рэдактару спецпраектаў парталу ABW.by Юрыю Гладчуку – 2,5 года калоніі, паведамляе «Новы час».

Юрый Гладчук. 
Фота: Юрий Гладчук / Facebook

Юрыя Гладчука судзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • арт. 368 ч. 1 («Абраза прэзідэнта»);
  • арт. 342 ч. 1 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Падрабязнасці справы пакуль невядомыя. У канцы лютага Менгарсуд разгледзіць апеляцыйную скаргу на прысуд.

Нагадаем, супрацоўнікаў парталу «Аўтабізнес» – галоўнага рэдактара Юлію Мудрэўскую, рэдактара парталу Вадзіма Зянкевіча і рэдактара спецпраектаў Юрыя Гладчука – сілавікі затрымалі 16 чэрвеня 2022 года. Суд над Мудрэўскай пачаўся ў верасні 2022 года, яе асудзілі паводле арт. 342 на 1,5 года калоніі.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў