Латвійская спецслужба: Беларусы стрымана ставяцца да збліжэння з Расеяй


Латышскае Упраўленне абароны Канстытуцыі (SAB) апублікавала несакрэтную частку сваёй справаздачы аб дзейнасці ў 2023 годзе. Яна ўтрымлівае ацэнку спецслужбай сітуацыі ў сумежных краінах, у тым ліку ў Беларусі, піша reform.by.

Фота: SAB

Спецыялісты канстатуюць, што за апошні год істотных зменаў у настроях беларускага грамадства адносна таго, што адбываецца ў Беларусі, не адбылося. Існуе высокі ўзровень незадаволенасці палітычнай сітуацыяй у цэлым, аднак масавыя рэпрэсіі супраць палітычнай апазіцыі, медыяў, няўрадавых арганізацыяў  і грамадзянскай супольнасці значна знізілі любыя шырэйшыя магчымасці пратэсту.

Паводле ацэнкі SAB, нягледзячы на відавочнае ўзмацненне ўплыву Расеі на Беларусь цягам 2023 года беларускае грамадства стрымана ставіцца да далейшага збліжэння з РФ. Акрамя гэтага, беларусы захоўваюць негатыўнае стаўленне да вайны ва Украіне і асабліва крытычна ўспрымаюць перспектывы непасрэднага ўдзелу ў ёй беларускіх вайскоўцаў. Таксама беларускае грамадства негатыўна ўспрымае з’яўленне ў краіне ПВК Вагнэра і размяшчэнне расейскай тактычнай ядравай зброі.

Гэтыя тэзы пацвярджаюць вынікі ранейшых даследаванняў. Так, у беларускім грамадстве сфармаваны антываенны кансэнсус. Нават прыхільнікі вайны, перакананыя прыхільнікі рэжыму і прыхільнікі саюзу з Расеяй не жадаюць, каб Беларусь удзельнічала ў вайне.

Латышская спецслужба адзначае рост выдаткаў на абарону ў беларускім бюджэце. Пры гэтым выдаткі на ўнутраную бяспеку працягваюць перавышаць выдаткі на абарону. Асабліва актуальна гэта выглядае на фоне новых заяваў Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што Захад рыхтуе супраць яго правакацыі і жадае пазбавіць улады.

У справаздачы таксама звярнулі ўвагу на фінансаванне праектаў у межах Саюзнай дзяржавы: гэта дае магчымасць РФ інвеставаць у вайсковую інфраструктуру Беларусі дзеля ўласных мэтаў.

У дакуменце таксама зазначаецца, што санкцыі супраць Беларусі знізілі прывабнасць краіны для інвестыцыяў, у першую чаргу кітайскіх.

Разбор
«Улада ў Беларусі падобная да акупацыйнай адміністрацыі». Эксперт – пра беларускае грамадства і тое, ці магчымы дыялог
2024.01.16 07:00

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў