У Турцыі на мяжы з Сірыяй адбыўся новы землятрус


Паводле турэцкага выдання sondakika.com у Турцыі і Сірыі адбыўся новы землятрус. Магнітуда двух штуршкоў склала 6,4 і 5,8. Паведамляецца пра разбурэнні дамоў.

Наступствы землятрусу ў Турцыі. Фото: dw_turkce / Twitter

Землятрус магнітудай 6,4 адбыўся ў раёне Дэфне, а наступны – 5,8 у памежным з Сірыяй раёне Самандаг. Найбольш пацярпеў горад Хатаі. Паведамляецца, што тут ёсць разбураныя дамы. Улады заклікалі людзей трымацца далей ад будынкаў.

Горад Хатаі даволі моцна пацярпеў ад землятрусу 6 лютага.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган распавёў, што ахвярамі стыхіі два тыдні таму сталі больш за 41,1 тысячы асобаў. З-пад завалаў выратавальнікі выратавалі 114 834 чалавекі.

Гісторыі
«Здзіўленыя, што выжылі». Як беларускі Форэст Гамп дапамагае пацярпелым ад землятрусу ў Турцыі
2023.02.15 15:33

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў