Падраздяленні вайсковай авіяцыі Беларусі і Расеі сумесна адпрацавалі баявое прымяненне


У Беларусі працягваецца лётна-тактычнае вучэнне авіяцыйных падраздзяленняў узброеных сіл Беларусі і Расеі. 20 студзеня яны сумесна адпрацавалі баявое прымяненне. Аб гэтым паведамляе міністэрства абароны РБ.

Вайсковы самалёт падчас вучэння. Фота з тэлеграм-каналу міністэрства абароны РБ: Telegram / modmilby

Паводле паведамлення, падчас лётна-тактычнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расеі авіяцыйныя падраздзяленні «выканалі задачы баявога прымянення».

«Усе экіпажы адпрацавалі па запланаваным заданні. Беларускія Су-30СМ прыкрывалі ўдарную групу расейскіх бамбавікоў Су-34, якія адпрацавалі па зададзеных цэлях. У далейшым штурмавая авіяцыя нанесла паражэнне сродкам СПА ўмоўнага суперніка і яго камандных пунктах», – гаворыцца ў паведамленні.

У вучэнні таксама ўдзельнічалі экіпажы верталётаў. Па апорных пунктах умоўнага суперніка нанеслі ўдары штурмавыя верталёты Мі-24, а экіпажы Мі-8МТВ-5 вучыліся выратоўваць збітых калегаў, адпрацаваўшы пошукава-выратавальныя задачы.

Тым часам, застаюцца не выкарыстанымі ў вучэнні ўсепагодныя бамбавікі-ракетаносцы СУ-24, аб прылёце якіх паведамлялася 19 студзеня. Таксама невядома, для адпрацоўкі якіх задач расейскія самалёты начэплены аэрабалістычныя ракеты «Калібр», заўважаныя на палігоне ў Мачулішчах пад Менскам таксама 19 студзеня.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў