«У польскіх лагерах для ўцекачоў знаходзіцца 1850 чалавек». Капітан польскай памежнай службы пра сітуацыю на мяжы


Капітан польскай памежнай службы Крысціна Якімік-Яраш пракаментавала для Белсата апошнія падзеі на мяжы.

Капітан польскай памежнай службы Крысціна Якімік-Яраш.
Фота: Белсат

Крысціна Якімік-Яраш паведаміла, што ў ноч на 19 лістапада мігранты скарысталіся драўлянымі паддонамі, каб пералезці праз калючы дрот. Але гэтага не атрымалася зрабіць, бо польскія вайскоўцы зацягнулі паддоны да сябе. У бок польскіх сілавікоў таксама ляцелі камяні, а ў адказ быў ужыты газ. Пры гэтым беларускія сілавікі асляплялі палякаў зялёнымі ліхтарамі, каб дапамагчы мігрантам перасекчы мяжу.

«Мы спрабуем наладзіць кантакт з беларускім бокам. Але ад моманту, як групы мігрантаў сталі масава спрабаваць пераходзіць мяжу, кантакт страціўся», – кажа капітан польскай памежнай службы.

Таксама Крысціна Якімік-Яраш агучыла лічбы па мігрантам, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы ў лагерах для ўцекачоў:

«Цяпер у польскіх лагерах для ўцекачоў знаходзіцца 1850 чалавек, якія перайшлі беларуска-польскую мяжу за год. З іх 50% папрасілі прытулак у Польшчы».

Форма капітана польскай памежнай службы Крысціны Якімік-Яраш.
Фота: Белсат

Між тым, па інфармацыі беларускага боку, цяпер на мяжы з Польшчай знаходзяцца каля двух тысяч мігрантаў, большасць з іх – у лагістычным цэнтры. Некаторыя з іх збіраюцца вяртацца на радзіму.

Hавiны
Дабрачыннасць па-беларуску. Як кампанія «Про100 дапамагаем!» ператвараецца ў вымаганне грошай
2021.11.19 15:59

belsat.eu

Стужка навінаў