«Рэйкавага партызана» Сяргея Глебку асудзілі на 11 гадоў калоніі


У Менскім раённым судзе вынеслі прысуд у крымінальнай справе супраць палітзняволенага «рэйкавага партызана» Сяргея Глебкі. Справу разглядалі два месяцы ў адкрытым рэжыме, паведамляюць праваабаронцы.

Сяргей Глебка.
Фота: spring96.org

Сяргей Глебка быў затрыманы ўначы з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах разам з жонкай за падпал бярвення з мэтай перашкоды руху цягнікоў з тэхнікай і боепрыпасамі расейскіх войскаў. Пасля затрымання Сяргея збівалі, што было бачна на «пакаянным відэа».

Сяргей Глебка пасля затрымання.
Фота: spring96.org

Як сцвярджае абвінавачанне, дзеянні палітвязня «стварылі рэальную пагрозу цяжкіх наступстваў у выглядзе аварыі, пашкоджання цягніка, гібелі або траўмавання людзей».

Сяргея абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 309 («Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін») і арт. 289 («Акт тэрарызму»). 7 ліпеня 2022 года КДБ уключыў Сяргея Глебку ў спіс «тэрарыстаў».

Суддзя Антон Колабаў прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 11 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 300 базавых велічыняў (9600 рублёў).

Аб’ектыў
Чарговы «тэрарыст». Крымінальнаю справу жыхара Стоўбцаў Сяргея Глебка перадалі ў суд
2022.07.16 00:07

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў