«BYPOL» зноў папярэджвае аб фэйкавай рассылцы ад імя плану «Перамога»


Ініцыятыва былых сілавікоў «BYPOL» 19 кастрычніка паведаміла пра яшчэ адну фэйкавую рассылку ад імя плану «Перамога». Гэтым раз у ёй гаворыцца аб запуску нібыта спецыяльнай аперацыі «Связь», а ўдзельнікам прапаноўваецца адказаць чат-боту. Верагодна, такім чынам улады спрабуюць выйсці на ўдзельнікаў.

Крыніца: By_Pol/Telegram

«BYPOL» не ажыццяўляе рассылкі з дапамогай іншых чат-ботаў! Рассылкі ажыццяўляюцца толькі праз арыгінальны чат-бот плану «ПЕРАМОГА»! Звяртаем увагу, інфармацыя аб запуску плану «ПЕРАМОГА» будзе распаўсюджвацца на ўсіх даступных інфармацыйных рэсурсах дэмакратычных сілаў. Выконвайце інструкцыі толькі ад арыгінальнага чат-боту «ПЕРАМОГА», – такія парады дае «BYPOL».

Некалькі дзён таму, 14 кастрычніка, у некаторых тэлеграм-каналах з’явілася інфармацыя аб запуску плану «Перамога». Тады «BYPOL» і Абʼяднаны пераходны кабінет абверглі старт плану.

Пасля гэтага выпадку кіраўнік «BYPOL» Аляксандр Азараў заявіў: «Яны зрабілі фэйкавы бот, фэйкавы канал, фэйкавыя інструкцыі і хочуць такім чынам захапіць як мага больш людзей, якія павядуцца. Яны думалі, што людзей будзе шмат, значыцца, трэба, каб ужо падрыхтаваныя былі следчыя, аператыўныя групы, якія б ездзілі на затрыманні і ператрусы, заводзіліся б крымінальныя справы, сілавое падтрыманне СОБР, «Алмаз», АМАП. Спецслужбы падрыхтаваныя, каб лавіць удзельнікаў плану «Перамога». Але мы хуценька распавялі, што гэта фэйк, і будзем спадзявацца, што нікога не затрымаюць».

Ён дадаў, што простаму чалавеку складана заўважыць, што сілавікі распачалі нейкую контртэрарыстычную аперацыю.

Каментар
Кіраўнік «BYPOL» звязаў «контртэрарыстычны рэжым» з фэйкавым планам «Перамога»
2022.10.14 21:03

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў