У Беларусі распачалі крымінальную справу супраць мужчыны, які ў ЗША абліў беларускі дзяржаўны сцяг фарбай і побач павесіў бел-чырвона-белы, паведамляе «Вясна».
Паводле інфармацыі следства, 28-гадовы беларус на алеі сцягоў дзяржаваў свету абліў фарбаю размешчаны там дзяржаўны сцяг Беларусі. Пасля чаго вывесіў пад ім таблічку з тэкстам «Country agressor» і размясціў на тым жа месцы бел-чырвона-белы сцяг.
У адносінах да мужчыны распачалі крымінальную справу за «здзек з дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь» (арт. 370 КК РБ).
Марыя Мурашка, belsat.eu