У Варшаве адслужылі першую ў Польшчы праваслаўную літургію па-беларуску


Беларуская грамада ўпершыню ў Польшчы змагла ўдзельнічаць у праваслаўнай літургіі па-беларуску. Набажэнства прайшло ў капліцы святога Рыгора Пэрадзэ ў варшаўскім раёне Ахота. Пра гэта паведамляе радыё «Doxa».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Каміла Вайцяхоўская / Вот Так / Белсат

Літургію ўзначаліў праваслаўны святар айцец Андрэй Кузьма. Паводле яго слоў, дзякуючы службам ствараецца суполка беларусаў, якая будуе новую, дэмакратычную дзяржаву.

Як дадае Наталля Гарковіч, якая была вымушаная з’ехаць з Беларусі па палітычных прычынах, на набажэнстве прысутнічала шмат беларусаў. Паводле яе, служба аб’ядноўвае беларускіх патрыётаў.

Набажэнствы на беларускай мове будуць адбывацца раз на месяц, наступныя адбудуцца 30 красавіка і 14 траўня.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў