Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 18 жніўня


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 18 жніўня чытайце ў нашым аглядзе.

Танкіст Збройных сілаў Украіны.
Фота: Генеральний штаб ЗСУ / Facebook

З моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскага войска ва Украіну пайшоў 176-ы дзень. Паводле звестак Генеральнага штабу Збройных сілаў Украіны, за гэты час страты акупантаў дасягнулі 44 300 чалавек забітымі.

Цягам апошніх содняў на валынскім і палескім кірунках сітуацыя істотна не мянялася, піша Генштаб ЗСУ. Пагроза нанясення ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму захоўваецца.

На сіверскім кірунку праціўнік працягвае ўтрымліваць свае падраздзяленні ў памежных раёнах Бранскай і Курскай вобласцяў дзеля скоўвання ЗСУ і недапушчэння перакідання ўкраінскіх войскаў на іншыя кірункі.

Акрамя гэтага былі зафіксаваныя абстрэлы ваколіцаў населеных пунктаў Ваўкоўка, Яструбінае і Папоўка Сумскай вобласці.

На слабажанскім кірунку праціўнік працягвае праводзіць баявыя дзеянні з мэтай утрымання занятых пазіцыяў і недапушчэння прарыву ўкраінскіх сілаў.

На харкаўскім кірунку расейцы здзейснілі дыстанцыйнае мініраванне мясцовасці каля Лябяжага.

Таксама яны абстралялі з танкаў і артылерыі тэрыторыі каля населеных пунктаў Карасёўка, Пятроўка, Базалееўка, Ртышчаўка, Дуванка, Іванаўка, Масьпанава, Лісное, Вялікія Прыходы, Пітомнік, Гусараўка і Чэпіль.

Разам з тым увечары 17 жніўня расейскія войскі нанеслі ўдар па Харкаве. Удар прыйшоўся ў трохпавярховы жылы будынак у раёне Салтаўка, у выніку чаго 7 чалавек загінулі. 16 – параненыя, сярод іх – 11-гадовае дзіця, паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сынегубаў. Удар быў нанесены расейскай ракетай, папярэдне – «Іскандэрам».

Каля 5 гадзін раніцы ўжо 18 жніўня расейскія войскі зноў ударылі па Харкаве – цяпер па Слабадскім раёне, і трапілі ў памяшканне інтэрнату. Па апошніх звестках, у выніку абстрэлу 1 чалавек загінуў, 18 чалавек былі параненыя, 2 з іх – дзеці.

На славянскім кірунку варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Вялікая Камішуваха, Вірнаполле, Адамаўка і Даўгенькае.

На краматорскім кірунку вораг намагаўся наступаць у бок лініі населеных пунктаў Мікалаеўка – Выемка, але поспеху не меў ды адышоў.

Акрамя гэтага расейскія абстрэлы былі зафіксаваныя каля Славянску, Краматорску, Спірнага, Данецкага, Івана-Дар’еўкі, Сіверску, Званаўкі і Райгарадку. Авіяўдар быў нанесены па ваколіцах Вясёлага.

Hавiны
Украінцы сабралі грошы на «Байрактары», а купілі цэлы спадарожнік
2022.08.18 17:09

На бахмуцкім кірунку расейцы наступалі ў бок лініяў населеных пунктаў Валадзіміраўка – Салядар, Пакроўскае – Бахмуцкае, Пакроўскае – Бахмут, Кліновае – Бахмут, Семігор’е – Зайцава, Семігор’е – Кодзема і Гальмаўскі – Зайцава, але не мелі поспеху ды са стратамі адышлі назад.

Варожыя абстрэлы былі зафіксаваныя каля населеных пунктаў Бахмут, Салядар, Раздолаўка, Кодзема і Маёрск.

На аўдзееўскім кірунку праціўнік праводзіў наступ у бок лініі Лазавое – Первамайскае, але не меў поспеху ды адышоў.

Варожыя абстрэлы зафіксаваныя каля Аўдзееўкі, Мар’інкі, Александропалю, Піскоў, Первамайскага і Вопытнага.

На навапаўлаўскім і запарожскім кірунках расейцы ў асноўным займаюцца абаронай раней занятых пазіцыяў. Таксама яны намагаліся праводзіць штурмавыя дзеянні ў бок лініі населеных пунктаў Ягораўка – Шаўчэнкава, але поспеху не мелі.

Hавiны
Беларуса, які перадаў інфармацыю аб перамяшчэнні ўкраінскіх войскаў, атрымаў пяць месяцаў арышту ва Украіне
2022.08.18 16:29

Акрамя гэтага акупанты здзейснілі абстрэлы ваколіцаў населеных пунктаў Навасёлка, Новаміхайлаўка, Богаяўленка, Сцепнагорск, Шаўчэнка, Бурлацкае, Залізнічнае, Гуляйпольскае, Лук’янаўскае, Праабражэнка і Палтаўка. А таксама праводзілі паветраную выведку з дапамогай беспілотнікаў каля Палтаўкі, Гуляйполя, Малінаўкі, Зялёнага Гаю, Шчарбакоў і Наваякаўлеўкі.

На паўднёвабужскім кірунку свае асноўныя намаганні праціўнік засяродзіў на ўтрыманні раней занятых пазіцыяў  і недапушчэнні прарыву з боку ЗСУ. Пры гэтым расейцы нанеслі авіяўдары па ваколіцах Белай Крыніцы, Благадатнага і Хутарскога яра.

Таксама акупанты абстралялі ўкраінскія тэрыторыі каля населеных пунктаў Мікалаеў, Сцепавая Даліна, Луч, Пасад-Пакроўскае, Галіцынова, Аляксандраўка, Мірнае, Шырокае, Квітнёвае, Кісялёўка, Кобзарцы, Первамайскае, Каўказ, Мурахаўка, Андрэеўка, Асакораўка, Іванаўка і Трудалюбаўка.

Паветраную выведку з дапамогай беспілотнікаў праціўнік праводзіў каля Белагоркі, Лазавога, Первамайскага, Аляксандраўкі, Трудалюбаўкі, Асакораўкі і Іванаўкі.

Тым часам генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш 18 жніўня прыехаў ва Львоў, дзе плануе сустрэцца з прэзідэнтамі Украіны і Турэччыны – Уладзімірам Зяленскім і Рэджэпам Эрдаганам. Папярэдне, усе трое плануюць абмеркаваць сітуацыю вакол Запарожскай АЭС і расследаванне абстрэлу калоніі ў Аленаўцы.

Украінскі 24 канал са спасылкай на крыніцы ў выведцы паведамляе, што ў ноч на 17 жніўня з анексаванага Расеяй Крыму выехалі кіраўнік калабаранцкага ўраду Сяргей Аксёнаў і спікер мясцовай Дзярждумы Уладзімір Канстанцінаў.

Паводле крыніцы, маскоўскі куратар паведаміў Аксёнаву і Канстанцінаву пра верагодную небяспеку для іх жыццяў. Тады акупацыйныя лідары пачалі вывозіць з Крыму сваіх жонак, дзяцей і палюбоўніц. Для паспяховай эвакуацыі чыноўнікаў у Растоў нават перакрывалі Крымскі мост. Адначасова падначаленыя Аксёнава ў Крыме знішчалі дакументы.

Hавiны
«Zerkalo»: супрацоўнікаў беларускай кампаніі «ГардСэрвіс» трэнуюць баевікі ПВК Вагнэра
2022.08.18 16:34

Выданне «Zerkalo» са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што супрацоўнікаў беларускай кампаніі «ГардСэрвіс» трэнуюць баевікі ПВК Вагнэра. Імаверна, пасля гэтага іх могуць адправіць ваяваць ва Украіну. Нагадаем, прыватная ахоўная служба «ГардСэрвіс» два гады таму атрымала дазвол ад Аляксандра Лукашэнкі на ўжыванне зброі.

Між тым амерыканскае выданне «Politico» са спасылкай на дадзеныя Кільскага інстытуту сусветнай эканомікі ў Нямеччыне, дзе з пачатку вайны адсочваюць сумы ваеннай дапамогі Украіне, паведамляе, што ваенная падтрымка Украіны еўрапейскімі дзяржавамі зніжаецца.

Адзначаецца, што ў ліпені шэсць найбуйнейшых еўрапейскіх краін – Вялікая Брытанія, Францыя, Нямеччына, Іспанія, Італія і Польшча – не ўзялі на сябе новыя абавязкі па двухбаковай ваеннай дапамозе Украіне. Гэта адбылося ўпершыню пасля ўварвання Расеі ва Украіну.

Hавiны
«Politico»: ваеннае падтрыманне Украіны еўрапейскімі краінамі зніжаецца
2022.08.18 13:01

BK belsat.eu

Стужка навінаў