У сеціве з’віўся выступ сясцёр Груздзевых перад вывезенымі з Украіны дзецьмі, дзе спявачкі агучвалі свае прапагандысцкія погляды. Відэа апублікавала брытанскае выданне, якое рэдакцыі перадалі палітыкі Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.
Праўладныя спявачкі сёстры Груздзевы выступілі перад вывезенымі з акупаваных тэрыторыяў Украіны дзецьмі ў беларускім санаторыі «Дуброва».
«Каб Байдэн здох, Божа, даруй мне. Зяленскі таксама. А Пуцін квітнеў і ўзяў пад свой кантроль усю Украіну», – заяўляла адна са спявачак.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заяўляе, што такім чынам ідэалагічна апрацоўваюць украінскіх дзяцей. А такая дзейнасць, зарганізаваная менавіта Лукашэнкам, ёсць ваенным злачынствам, кажа Павел Латушка.
Алена Аляксандрава belsat.eu