У Крыме ад выбуху сышоў з рэек грузавы цягнік


Крымская чыгунка паведаміла, што 18 траўня «ў выніку ўмяшання пабочных асобаў у працу чыгуначнага транспарту» недалёка ад Сімферопалю сышоў з рэек грузавы цягнік. Пацярпелых няма, як і пагрозы экалогіі.

У Крыме ад выбуху з рэек сышоў грузавы цягнік.
Фота: Baza/Telegram

Паводле тэлеграм-каналу «Baza», з рэек сышлі 8 вагонаў са збожжам, 5 з іх перакуліліся.

Рух прыгарадных цягнікоў на ўчастку Сімферопаль – Севастопаль часова спынены. Пасажыраў будуць перавозіць аўтобусы. На месца здарэння скіраваныя рамонтныя цягнікі.

Расейскія тэлеграм-каналы пішуць, што на чыгунцы была закладзеная выбуховая прылада. Выбух адбыўся недалёка ад Бахчысараю, побач з сялом Чысценькае. У выніку пашкоджана 50 метраў каляіны.

Hавiны
Пад Бранскам зноў падарвалі чыгунку, 20 вагонаў сышлі са шляхоў
2023.05.02 22:19

Надоечы два выбухі на чыгунцы адбыліся ў Бранскай вобласці, з рэек сышлі цягнікі, у тым ліку беларускі, што вёз у Расею нафтапрадукты.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў