У Telegram адбыўся глабальны збой


18 лютага прыкладна а 14:00 паводле беларускага часу ў працы папулярнага мэсэнджару Telegram адбыўся глабальны збой.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: tengrinews.kz

Збой паўплываў на карэктную працу платформы: карыстальнікі адзначалі немагчымасць загрузіць выявы і некаторыя чаты, часам фіксаваліся праблемы з адпраўленнем паведамленняў.

Акрамя Беларусі, цяжкасці з доступам у Telegram назіраліся ў Польшчы, ва Украіне, Расеі, а таксама ў ЗША, Тайландзе і шэрагу іншых краінаў.

Праблемы з доступам трывалі прыблізна паўгадзіны. На гэты момант платформа працуе карэктна.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў