Праз моцны вецер на выходныя аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі


На суботу і нядзелю, 18-19 лютага, сіноптыкі аб’явілі штармавое папярэджанне з аранжавым узроўнем небяспекі, паведамляе Белгідраметцэнтр.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: tv-mig.ru

У суботу ў многіх раёнах, у тым ліку ў Менску раніцай і днём, прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, а па паўднёвым захадзе краіны – і да 21-24 м/с. Вецер будзе заходняга напрамку.

У нядзелю, а таксама ноччу і раніцай панядзелка ветранае надворʼе захаваецца.

На выходных надворʼе будзе воблачным, на большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі. На дарогах месцамі зʼявіцца галалёдзіца. Тэмпература паветра па краіне ноччу складзе -1..+2°С, днём +4..+6°С. У Менску днём будзе +2..+4°С, увечары +1..+3°С. Верагоднасць ападкаў – 70-80%.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў