«Forbes» уключыў Святлану Алексіевіч у спіс самых паспяховых жанчын, старэйшых за 50 гадоў


Амерыканскі часопіс «Forbes» уключыў беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч у спіс 50 самых паспяховых жанчын, старэйшых за 50 гадоў, у Еўропе, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Святлана Алексіевіч.
Фота: Gazeta Wyborcza

Вось як часопіс прэзентаваў Святлану Алексіевіч, назваўшы яе «крытыкам дыктатарскіх рэжымаў»:

«У 2015 годзе Алексіевіч стала першай жанчынай з Беларусі, якая атрымала Нобэлеўскую прэмію. Крытык дыктатарскіх рэжымаў, яе праца пра савецкае і постсавецкае жыццё атрымалі высокую ацэнку за тое, што была сканцэнтраваная на асобе і глыбокай чалавечнасці людзей, якія апынуліся ў крызісе.

У 2020 годзе Алексіевіч далучылася да Рады, якая выступала за мірную перадачу ўлады на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Яна была ягонай адзінай удзельніцай, якую не арыштавалі, увосень 2020 года з’ехала з Беларусі ў Нямеччыну».

Цяпер Святлана Алексіевіч працуе над новай кнігай, якая будзе прысвечаная рэвалюцыі. Пісьменніца адзначае, што паводле аналогіі з ейным раманам «У вайны не жаночы твар», ёй прапаноўваюць назваць новы праект «У рэвалюцыі – жаночы твар». Працу над сваёй новай кнігай разлічвае завяршыць да вясны.

Hавiны
Палітыкі, пісьменнікі і навукоўцы. У жылах каго з набэліятаў цячэ беларуская кроў
2021.10.07 12:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў