Журналіст Ілля Дабратвор паспеў паведаміць, што яго затрымліваюць, піша тэлеграм-канал «Страна для жизни».
З якой нагоды затрымалі Іллю Дабратвора, не вядома.
13:10. Журналіст Ілля Дабратвор зняпраўдзіў інфармацыю пра сваё затрыманне. Ён заявіў, што быў на допыце ў Следчым камітэце. Паводле Дабратвора, чуткі пра затрыманне запусціў хтосьці невядомы.
Жонка Іллі Іна Дабратвор, якую аштрафавалі на 200 базавых велічыняў (5800 рублёў), з’ехала з Беларусі. Шматдзетную маці з Менску пакаралі за партрэты Віктара Бабарыкі, Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай і выяву герба Пагоня ў вокнах.
Ілля з дзецьмі пакідаць краіну не збіраецца. Ён спрабуе наладзіць жыццё і побыт сям’і пры адсутнасці жонкі.
АД, belsat.eu