У Еўракамісіі распавялі, што можа ўвайсці ў новы пакет санкцыяў супраць Расеі


Старшыня Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што шосты пакет санкцыяў ЕЗ можа абмежаваць працу «Сбербанку» Расеі, а таксама механізм нафтавага эмбарга супраць Масквы. Пра гэта яна заявіла газеце «Bild am Sonntag», паведамляе DW.

«Мы вывучаем расейскі банкаўскі сектар, асабліва – «Сбербанк», на долю якога прыпадае 37 % гэтага сектару, – адзначыла яна. – І, вядома, пытанні, звязаныя з энергетыкай», – зазначыла старшыня Еўракамісіі.

Паводле Урзулі фон дэр Ляен, Еўракамісія распрацоўвае разумныя механізмы, каб эмбарга на нафту таксама магло быць уключана ў наступны этап санкцыяў.

Старшыня Еўракамісіі адзначыла, што ніколі яшчэ Еўразвяз «не дзейнічаў так згуртавана, рашуча і энергічна, як цяпер».

Фон дэр Ляен выказала меркаванне, што ўведзеныя ў дачыненні Масквы санкцыі ўжо даюць эфект. Паводле яе, экспарт у Расею ўпаў на 70 %, валавы ўнутраны прадукт РФ знізіцца на 11 %, а дэфолт у Расеі – толькі пытанне часу. «Гэтай вайной Пуцін знішчае сваю ўласную краіну і будучыню яе народу», – адзначыла фон дэр Ляен.

Аналітыка
Грошы і зброя. Якую дапамогу і ў якім аб’ёме Украіна атрымлівае ад Захаду
2022.03.28 20:48

РР belsat.eu

Стужка навінаў