Польскіх памежнікаў закідалі з тэрыторыі Беларусі падпаленымі галінамі і камянямі


Памежная ахова Польшчы паведаміла, што за мінулыя содні 31 мігрант спрабаваў трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі. Польскіх службоўцаў закідалі падпаленымі галінамі і камянямі.

Мігранты выявілі агрэсію, калі заўважылі польскіх памежнікаў каля плоту паміж дзяржавамі. Там мінуць мяжу спрабавалі адразу тры групы парушальнікаў. У выніку мігранты закідалі патрульных падпаленымі галінамі і камянямі. Інфармацыі пра пацярпелых няма. Таксама зламыснікі намагаліся пашкодзіць камеры назірання.

Агулам за мінулыя содні з Беларусі ў Польшчу ў абыход пункту пропуску спрабавала трапіць 31 асоба. 26 з іх вярнуліся ўглыб беларускай тэрыторыі, калі пабачылі польскіх памежнікаў каля агароджы.

Сёлета ў Варшаве налічылі 21 тысячу спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі. Былі затрыманыя грамадзяне 52 краінаў.

Краіны ЕЗ абвінавачваюць Менск у міграцыйным крызісе, у Беларусі кажуць, што «Еўропа сама паклікала гэтых людзей».

Hавiны
Польскі генерал заявіў, што ў беларускіх сілавікоў узніклі праблемы з мігрантамі
2023.09.01 12:45

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў