Святлана Ціханоўская падзялілася ўражаннямі пасля наведвання фэсту «Тутака»


Лідарка дэмакратычнай Беларусі наведала фэст «Тутака» і сустрэлася з беларусамі. Telegram-канал Святланы Ціханоўскай апублікаваў фота з фестывалю, які прайшоў 14–15 ліпеня на Падляшшы ў Польшчы.

На Фестывалі абуджаных беларусаў «Тутака». Беласточчына, Польшча. 15 ліпеня 2023 года.
Фота: Fundacja Tutaka / Facebook

Святлана Ціханоўская 14–15 ліпеня наведала Падляшша ў Польшчы. Адным з месцаў, дзе яна змагла сустрэцца з беларусамі, стаў фэст «Тутака».

«Я нават не магу перадаць, якая энергія і атмасфера была на фестывалі. Так шмат любові і пазітыву ў адным месцы. Канцэрты беларускіх музыкаў, актыўнасці для дзетак і дарослых ад ініцыятываў і актывістаў, прэзентацыя кніг і фільмаў, дыскусіі на важныя тэмы…»

Лідарка дэмакратычнай Беларусі таксама ўзяла ўдзел у афіцыйных сустрэчах у Беластоку. Спаткалася з асобамі, якія падтрымваюць беларускія традыцыі і культуру на Падляшшы.

Аб’ектыў
Фестываль абуджаных беларусаў «Тутака» на Беласточчыне
2023.07.15 21:57

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў