У Чарнігаве расейскія войскі абстралялі людзей, якія стаялі ў чарзе па хлеб: як мінімум 10 загінулых


У Чарнігаве ў адным са спальных мікрараёнаў расейскія войскі адкрылі страляніну па людзях, якія стаялі ў чарзе па хлеб, паведамляе сайт suspilne.media.

Абстрэл пачаўся каля 10-й гадзіны раніцы. У выніку як мінімум 10 чалавек загінулі.

Ад пачатку нападу Расеі на Украіну пракуратура Чарнігаўшчыны завяла прынамсі 200 крымінальных справаў, якія можна кваліфікаваць як ваенныя злачынствы. Сярод апошніх suspilne.media вылучае два выпадкі забойстваў мірных жыхароў.

15 сакавіка ў Бахмацкім раёне Чарнігаўскай вобласці расейцы абстралялі працаўнікоў аграфірмы, якія ехалі на працу: 1 чалавек загінуў, 4 параненыя.

14 сакавіка пад Чарнігавам расейскія вайскоўцы адкрылі агонь па падлетках у сяле – загінулі 17-гадовыя браты-блізняты і 19-гадовы хлопец.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў