Ваенкаматы да канца году правераць усіх ваеннаабавязаных


Ваенныя камісарыяты ў Беларусі правераць усіх ваеннаабавязаных у нашай краіне. Мінабароны рапартуе, што правяранне ладзіцца ў адпаведнасці з загадам Лукашэнкі.

Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Viktor Drachev / TASS / Forum

Цяпер ваенкаматы ў нашай краіне ладзяць маштабнае правяранне ўліковых звестак ваеннаабавязаных, паведамляе Міністэрства абароны.

«З сярэдзіны лістапада да канца бягучага года ўліковыя звесткі будуць звераны ва ўсіх без выключэння ваеннаабавязаных, якія стаяць на воінскім уліку. У сувязі з гэтым на працягу лістапада значная колькасць грамадзянаў прыме ўдзел ва ўказаных мерапрыемствах», – гаворыцца ў заяве вайсковага ведамства.

Вайскоўцы адзначаюць, што ў сярэднім звесткі актуалізуюць у ваеннаабавязаных на працягу 10-15 хвілінаў. Паведамляецца, што нібыта ўсе гэтыя мерапрыемствы носяць планавы характар.

Hавiны
Мінабароны адрэагавала на паведамленні пра друкаванне позваў і схаваную мабілізацыю
2022.11.15 17:16

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў