Сёлета вырас прыбытак беларускіх прадпрыемстваў. Адначасова стала больш стратных арганізацыяў


Чысты прыбытак беларускіх прадпрыемстваў па выніках першых пяці месяцаў 2023 года вырасла на 3,8% і дасягнула 7,878 мільярдаў рублёў, піша Reform.by са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У траўні прыбытак склаў 1,7 мільярдаў рублёў, што на 250 мільёнаў больш, чым у красавіку.

Выручка ад рэалізацыі за пяць месяцаў павялічылася на 8,1% і склала 146,1 мільярд рублёў. Пры гэтым прырост сабекошту рэалізаванай прадукцыі склаў 8,9% і дасягнуў 118,05 мільярдаў рублёў.

Рэнтабельнасць продажу склала 8%, што на 0,2 п.п. менш, чым летась.

Hавiны
ЕАБР: Эканоміка Беларусі пачала аднаўляцца
2023.07.11 13:45

Вырасла колькасць стратных арганізацыяў – на 5%. На канец траўня іх налічвалася 1010.

Таксама з пачатку году павялічылася дэбіторская запазычанасць – на 4,9% і склала 64,17 мільярдаў рублёў. Крэдыторская запазычанасць вырасла на 6,7% і дасягнула 73,27 мільярдаў рублёў. Даўгі па крэдытах і пазыках павялічыліся на 0,1% і дасягнулі 105,48 мільярдаў рублёў.

Hавiны
ЕАБР: Рост заробкаў у Беларусі сфармуе інфляцыйны ціск
2023.07.03 14:25

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў