ЕАБР: Эканоміка Беларусі пачала аднаўляцца


Эксперты Еўразійскага банку развіцця лічаць, што беларуская эканоміка адаптавалася да санкцыйных абмежаванняў. У выніку сёлета гаспадарка нашай краіны, паводле прагнозу экспертаў, вырасце на 2,2 %.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Прадукцыя Беларускага металургічнага заводу.
Фота: BelSteelWorks / Facebook

Аналітыкі ЕАБР лічаць, што па выніках бягучага года рост эканомікі Беларусі складзе 2,2 %. Эканамісты звяртаюць увагу на тое, што гаспадарка Беларусі адаптавалася да санкцыяў і аднаўляецца хуткімі тэмпамі амаль ва ўсіх галінах.

Па выніках студзеня – траўня бягучага года ВУП вырас на 0,9 % у параўнанні з леташнім перыядам. Пры гэтым па выніках студзеня – красавіка сёлета эканоміка скарацілася на 0,6 % у параўнанні да мінулагодняга перыяду. Аналітыкі лічаць, што высокія тэмпы росту шмат у чым тлумачацца нізкай базай 2022 года.

Росту эканомікі спрыяе прамысловая вытворчасць, аптовы і раздробны гандаль, будаўніцтва, сельская гаспадарка. Але негатыўны ўплыў на дынаміку аказваюць ІТ і транспартная сфера.

Эксперты таксама фіксуюць скарачэнне інфляцыі, якая паводле вынікаў траўня запаволілася да 3,7 %.

Пры гэтым эксперты кажуць і пра рызыкі ў эканоміцы, якія могуць прывесці да рэзкай інфляцыі. Гэта не толькі павелічэнне заробкаў і мяккая крэдытна-грашовая палітыка Нацбанку, але і скарачэнне сальда замежнага гандлю.

Аналітыка
У Беларусі рэзка вырасла адмоўнае сальда вонкавага гандлю таварамі
2023.07.01 12:32

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў