Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў Беларусі таксама ідзе вайна


Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў інтэрвʼю італьянскім медыям выказаўся наконт сітуацыі ў Беларусі.

«Я не лічу, што Беларусь – гэта Расея. Расея робіць усё, каб зрабіць з Беларусі Расею. Нават не так, каб зрабіць яе часткай Расеі… Але людзі, больш за 70% насельніцтва Беларусі сёння супраць Расеі, засмучаныя вайной, падтрымліваюць Украіну…

І гэта ўжо вялікая розніца. Гэта значыць, што, нягледзячы на інфармацыйную палітыку і на любыя наратывы, беларусы змагаюцца.

Гэта складана, калі табе па тэлебачанні, у інтэрнэце і газетах гавораць, што Расея твой брат, а Украіна вораг, складана жыць у гэтым наратыве. Але яны змагаюцца, і я лічу, што грамадства Беларусі застанецца незалежным», – цытуе прэзідэнта «Украінская праўда».

«Гэта складана, гэта таксама вайна, – падкрэсліў Зяленскі, – У іх няма ахвяр, але ёсць страчаныя людзі, якім прамылі мазгі. Гэта вайна за незалежнасць, свабоду выбару. Яны разумеюць, што яны могуць быць наступныя. Яны, Малдова ці балтыйскія дзяржавы – хто наступны?»

Hавiны
Чым далей, тым горш. Аналізуем тэмпы рэпрэсіяў 2020–2022 гадоў
2022.12.26 18:47

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў