У Менску распачаўся суд у «справе студэнтаў». Ёсць затрыманыя


У Кастрычніцкім судзе сталіцы пачаўся разгляд «справы студэнтаў», у межах якой судзіць будуць 12 асобаў. АМАП разагнаў людзей, якія прыйшлі падтрымаць палітвязняў да будынку суда, 14 чалавек былі затрыманыя.

Пачаўся суд над маладымі людзьмі, якія праходзяць абвінавачанымі ў «справе студэнтаў». Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Каля суда сабралася больш за 200 чалавек. Пускалі толькі сваякоў, і тое толькі два чалавекі ад кожнага фігуранта (то бок агулам 24 асобы). Таксама на працэс пусцілі прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ.

Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат
Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Да будынку суда дадаткова падʼехалі два бусы з амапаўцамі. Яшчэ адзін дзяжурыў ад самага пачатку.

Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Да тых, хто сабраўся каля будынку суда, выйшаў міліцыянт і папрасіў усіх разысціся. Але людзі сказалі, што будуць стаяць да канца.

Амапаўцы адціснулі людзей ад Дому правасуддзя, адбыўся хапун. Затрыманы экс-кіраўнік Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і журналістка TUT.by Любоў Каспяровіч. Агулам, паводле ГУУС Менгарвыканкаму, каля суда сілавікі затрымалі 14 чалавек.

***

У «справе студэнтаў» праходзяць 12 асобаў: Яна Арабейка, Алана Гебрэмарыям, Ксенія Сырамалот, Кася Будзько, Глеб Фіцнер, Настасся Булыбенка, Ілля Трахтэнберг, Ягор Канецкі, Вікторыя Гранкоўская, Марыя Каленік, Таццяна Якельчык і Вольга Філатчанкава.

Следства вінаваціць затрыманых у тым, што яны нібыта каардынавалі пратэсты на месцах, вялі тэматычныя тэлеграм-каналы, асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту, выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі, кіравалі ўдзельнікамі, займаліся іхным рыхтаваннем і матэрыяльным забеспячэннем, паведамлялі пра перасоўванне супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. Паводле следчых, пратэставыя акцыі зрывалі адукацыйны працэс і нармальную працу ВНУ, бо моладзь блакавала калідоры, ускладняла праход студэнтаў, выкладчыкаў і наведнікаў, гучна крычала, свістала, скандавала лозунгі, спявала.

Усіх абвінавачваных беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі.

Аналітыка
14 траўня ў Менску стартуе суд у «справе студэнтаў». Што важна ведаць пра фігурантаў і працэс
2021.05.13 10:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў